4 траўня 2024, Субота, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі суд вынес прысуд беларускаму шпіёну

Літоўскі суд вынес прысуд беларускаму шпіёну
Рамуальд Ліпскі
ФОТА: DELFI

Літоўскі авіядыспетчар атрымаў тры гады і тры месяцы зняволення за шпіянаж на карысць Беларусі.

Віленскі акруговы суд у чацвер прызнаў вінаватым у шпіянажы на карысць Беларусі былога работніка дзяржпрадпрыемства паслуг паветранай навігацыі «Oro navigacija» Рамуальда Ліпскага і прысудзіў яго да трох гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі.

Як паведамляе агенцтва BNS, гэты прысуд можа быць абскарджаны ў апеляцыйным судзе Літвы.

Згодна з матэрыяламі справы, Ліпскі у сваім кабінеце ў «Oro navigacija» таемна фатаграфаваў дакументы, якія знаходзіліся там, і перадаваў іх галоўнай разведвальнай управе Генштаба Узброеных сіл Беларусі, піша «Інтэрфакс».

Акрамя таго, пракурор раней заявіў, што Ліпскі, сустрэўся з агентам КДБ Беларусі Сяргеем Куруленкам у гандлёвым цэнтры, вусна перадаў яму інфармацыю аб Закняйскам аэрапорце - размяшчэнне аб'ектаў, планы абсталявання новых, інфармацыю аб інфраструктуры і камунікацыях.

Са слоў кіраўніка Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Гядымінас Грына, аперацыя па дэмаскіроўцы Ліпскага працягвалася больш за тры гады

Літоўскія службовыя асобы сцвярджаюць, што, магчыма, Беларусь дзялілася атрыманай інфармацыяй з Расеяй.

Ліпскі сваю віну не прызнае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках