6 траўня 2024, панядзелак, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы дырэктар «Пінскдрэва»: Выбух 2010 мог быць заказным

9
Былы дырэктар «Пінскдрэва»: Выбух 2010 мог быць заказным
Ларан Арыніч

Выбух і пажар на «Пінскдрэве» восенню 2010 года, у выніку якога загінулі 14 чалавек, мог быць арганізаваны былымі кампаньёнамі прадпрыемства.

Пра гэта заявіў былы дырэктар завода Ларан Арыніч.

«Гэта магло быць не выпадковая НС. А менавіта заказная. Усё можа быць. Партнёры нашы па заводу ДСП год не прыязджалі. Мы былі пасвараныя, бо ў першыя тры гады супольнай дзейнасці яны атрымалі дывідэнды 1,7 млн даляраў. А ў наступныя 3 гады - завод быў стратны. Мы яго падтрымлівалі крэдытаваннем. Але яны патрабавалі дывідэнды, пагражалі, патрабавалі аддаць ім палову завода ДСП. Але мы ім адмовілі» - распавёў Ларан Арыніч.

З ягоных словаў арганізатарамі выбуху маглі быць ягоныя былыя кампаньёны Якубеня і Кандрацьеў, якія былі на заводзе незадоўга да здарэння падчас абедзеннага перапынку, калі рабочых не было на сваіх месцах.

«Што яны там рабілі - аднаму Богу вядома. А ў панядзелак адбылося надзвычайнае здарэнне з такімі трагічнымі наступствамі», - сказаў ён.

Нагадаем, Ларан Арыніч знаходзіцца ў вышуку як абвінавачаны паводле крымінальнай справы, якая была распачатая пасля пажару 25 кастрычніка 2010 у цэху па вытворчасці драўняна-стружкавых плітаў СТАА «Пінскдрэў-ДСП» ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў». У выніку пажару 14 работнікаў прадпрыемства загінулі, 22 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках