9 траўня 2024, Чацвер, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі Звяз працягнуў санкцыі супраць Расеі на паўгода

Еўрапейскі Звяз працягнуў санкцыі супраць Расеі на паўгода
Фота: sled.net.ua

Рада ЕЗ прыняла пастанову падоўжыць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расеі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне на шэсць месяцаў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба савета. «21 снежня 2015 года Рада ЕЗ падоўжыла эканамічныя санкцыі супраць Расеі да 31 ліпеня 2016 года», - гаворыцца ў камюніке.

Дакумент нагадвае, што санкцыі першапачаткова былі ўведзеныя тэрмінам на адзін год да 31 ліпень 2015 «у адказ на дзеянні Расеі ва ўсходняй Украіне», піша «Інтэрфакс». 22 чэрвеня 2015 г. Рада ЕЗ падоўжыла тэрмін абмежавальных захадаў на шэсць месяцаў да 31 студзеня 2016 года.

Такая пастанова была ўзгодненая на Еўрапейскай Радзе ў сакавіку 2015 года, калі лідары ЕЗ дамовіліся ўвязаць працягласць санкцый з поўнай рэалізацыяй Менскіх пагадненняў, якая была прадугледжаная на 31 снежня 2015 года.

«Аднак паколькі Менскія дамовы не будуць цалкам рэалізаваныя на 31 снежня 2015 года, працягласць санкцый была падоўжаная, у той час як Рада прадаўжае ацэнку прагрэсу ў рэалізацыі (менскіх дамоўленасцей)» - тлумачыцца ў паведамленні прэс-службы Рады ЕЗ.

У ім таксама ўдакладняецца, што захады, уведзеныя першапачаткова ў ліпені 2014 года, былі ўзмоцнены ў верасні 2014 года. «Яны закранаюць некаторыя абмены з Расеяй у фінансавай, энэргетычнай і абароннай галінах і ў галіне тавараў падвойнага прызначэння», - нагадваюць у Брусэлі.

Нагадаем, у мінулую пятніцу пытанне аб падаўжэнні санкцый узгадніў Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін ЕЗ. Чакаецца, што ў аўторак юрыдычныя акты будуць апублікаваныя ў «Афіцыйным часопісе» Еўразвяза, і з гэтага моманту пастанова Рады ЕЗ увойдзе ў дзеянне.

Украіна, а таксама краіны Захаду і міжнародныя арганізацыі абвінавачваюць Расейскую Федэрацыю ва ўмяшанні ў канфлікт – між іншым, выкарыстаннем рэгулярных войскаў у баявых дзеяннях на баку баявікоў, пастаўкамі зброі і фінансавай падтрымкай.

Праз акупацыю Крыма і Данбаса супраць Масквы былі ўведзеныя візавыя і эканамічныя санкцыі, якія нанеслі істотную шкоду эканоміцы краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках