13 траўня 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Ізраіля Ольмерт прысуджаны да аднаго з паловай года турмы

Экс-прэм'ер Ізраіля Ольмерт прысуджаны да аднаго з паловай года турмы
Эхуд Ольмерт
ФОТА: REUTERS/DEBBIE HILL/POOL

Вярхоўны суд Ізраіля вынес канчатковы прысуд былому прэм'ер-міністру краіны, абвінавачанаму паводле гучнай карупцыйнай справы.

У 2014 годзе акруговы суд Тэль-Авіва прысудзіў Эхуда Ольмерта да шасці гадоў турмы і штрафу сумай адзін мільён шэкелей (блізу 280 тысяч даляраў) за атрыманне буйнога хабару на пасадзе мэра Іерусаліма, паведамляе расейская служба BBC.

Суд вышэйшай інстанцыі істотна змякчыў прысуд - экс-прэм'ер правядзе ў турме 18 месяцаў.

За Ольмертам уважаецца яшчэ адно не адбытае пакаранне - у 2015 годзе Ерусалімскі акруговы суд прыгаварыў яго да васьмі месяцаў турмы за падобнае абвінавачванне. Раней Вярхоўны суд адтэрмінаваў выкананне гэтага прысуду на нявызначаны тэрмін.

Эхуд Ольмерт падаў у адстаўку ў 2008 годзе пасля таго, як яму былі выстаўленыя абвінавачванні паводле шэрагу карупцыйных спраў, але заставаўся выконваючым абавязкі прэм'ера да 2009 года.

Ён стаў першым у гісторыі Ізраіля прэм'ер-міністрам, які быў вымушаны пакінуць сваю пасаду ў сувязі з распачатым супраць яго крымінальных расследаваннем.

Ольмерт адмаўляў усе абвінавачванні, але здолеў давесці сваю невінаватасць у судах толькі ў некаторых эпізодах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках