4 траўня 2024, Субота, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская актывістка абскардзіла штраф за салідарнасць з Украінай

4
Менская актывістка абскардзіла штраф за салідарнасць з Украінай

Менгарсуд вынес пастанову аб накіраванні справы актывісткі на новы разгляд у той жа суд і аб скасаванні ранейшага судовай пастановы.

23 студзеня Ніну Багінскую суд Цэнтральнага раёна пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь паводле часткі 3 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай масавай акцыі, якая была праведзеная цягам года паўторна), паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

"Знаходзячыся 22 студзеня ў грамадскім месцы... ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу (пікетаванні), падчас якога знаходзілася ў групе грамадзян, дзе выкрыквала словы "Слава Украіне", "Жыве Беларусь". На неаднаразовыя заўвагі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагавала, чым парушыла парадак правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна цягам аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне", - адзначаецца ў пастанове суду Цэнтральнага раёна Менска.

Падчас разгляду скаргі ў Менскім гарадскім судзе 3 лютага суддзя В. Камісараў прыйшоў да нечаканай высновы, што "зыходзячы са зместу, выкладзенага ў апісальна-матывавальнай частцы вынесенай раённым судом пастановы ў дачыненні да Багінскай Н.Г. вынікае, што не было дакладна высветлена, у якой акцыі Багінская брала ўдзел 22 студзеня - у несанкцыянаваным мітынгу або несанкцыянаваным пікетаванні".

Напраўду, пакаранне за ўдзел у пікеце або мітынгу, які не быў санкцыянаваны ўладамі, нічым не адрозніваецца ад паўторнасці ўчыненага правапарушэння. А пададзеная ў пастанове Менгарсуду дзіўная падстава для скасавання прысуду тлумачыцца нескладана: падчас прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі журналістка Таццяна Мельнічук з ВВС спытала дыктатара аб затрыманні некалькіх чалавек, якія выходзілі да французскай амбасады і помніка Тарасу Шаўчэнку.

Лукашэнка сказаў, што цалкам згодны з меркаваннем журналісткі. Ён заявіў, што міліцыі не варта было чапаць гэтых людзей, і даручыў разабрацца кіраўніку МУС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках