4 траўня 2024, Субота, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія можа перагледзець пастанову не ўзбройваць Украіну

6
Брытанія можа перагледзець пастанову не ўзбройваць Украіну

Вялікая Брытанія можа перагледзець пастанову не ўзбройваць Украіну ў барацьбе з прарасейскімі баевікамі.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Філіп Хэманд у парламенце, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

"Гэта суверэнная пастанова кожнай краіны НАТА, пастаўляць ці не пастаўляць Украіне зброю. Брытанія не плануе гэтага рабіць, але мы пакідаем за сабой права перагледзець гэтую пастанову", - сказаў ён.

З ягоных слоў, цывілізаваныя нацыі не вядуць сябе так, як Расея пад кіраўніцтвам Пуціна паводзіць сябе з Украінай.

Прычым міністр падкрэсліў неабходнасць дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

"Мы падзяляем дакладнае разуменне таго, што гэты канфлікт не мае ваеннага развязання. У той жа час, мы не маглі б дазволіць краху ўкраінскіх узброеных сіл", - сказаў Хэманд.

Нагадаем, раней паведамлялася, што прэзідэнт ЗША Барак Абама яшчэ не прыняў пастановы аб узбраенні Украіны, аднак не выключыў такой магчымасці, калі дыпламатычныя спробы ў Менску былі няўдалымі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках