4 траўня 2024, Субота, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

OPEC адмовіла Расеі ў статусе назіральніка

9
OPEC адмовіла Расеі ў статусе назіральніка

Расея гатовая ўвайсці ў OPEC у якасці назіральніка, аднак арганізацыя з гэтым не згодная.

Пра гэта заявіў сёння кіраўнік кампаніі "Раснафта" Ігар Сечын, паведамляе ТАСС.

"Мы гатовыя супрацоўнічаць, і ў якасці назіральніка былі гатовыя ўвайсці, - сказаў ён. - Але яны хочуць бачыць нас у складзе OPEC, а мы не можам увайсці ў OPEC праз асаблівасці здабычы, якія ўласцівыя расейскай нафтавай прамысловасці".

"Мы не можам працаваць так, як працуе OPEC, наша нафтавая прамысловасць з'яўляецца прыватызаванай, ёсць замежныя акцыянеры", - адзначыў Сечын.

З іншага боку, паводле ягоных слоў, "варункі здабычы адрозніваюцца ад варункаў здабычы ў Афрыцы або на Блізкім Усходзе", да таго ж, расейскія кампаніі "не могуць так хутка рэгуляваць павелічэнне або зніжэнне ўзроўню здабычы".

"OPEC цяпер нам не здаецца адзінай структурай, ёсць група краін, якія праводзяць уласную палітыку ў рамках OPEC, і вымушаюць з гэтым згаджацца ўсіх іншых удзельнікаў, і не ўсе чальцы OPEC вытрымліваюць выкананне пастаноў, прынятых самой арганізацыяй", - заўважыў кіраўнік "Раснафты".

У той жа час, мяркуе Сечын, "для доўгатэрміновага супрацоўніцтва нашыя магчымасці можна выкарыстаць больш эфектыўна".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках