27 красавiка 2024, Субота, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабзон: Настрой мне сапсавалі, вядома

59
Кабзон: Настрой мне сапсавалі, вядома

Дэпутат Дзярждумы, спявак Іосіф Кабзон прызнаўся, што яму сапсавалі настрой уключэннем у чорны спіс ЕЗ.

Тым не менш ён ганарыцца, што апынуўся «ў кампаніі расейскіх патрыётаў», паведамляе ТАСС.

«Настрой мне гэтым сапсавалі, вядома. Я збіраўся на лячэнне за мяжу, ну што ж, будзем лячыцца тут. Я ганаруся, што апынуўся ў кампаніі людзей, якім не абыякавы лёс Расеі і лёс маёй радзімы - Данбаса», - сказаў Кабзон.

Дэпутат дадаў, што цяпер ён чакае рэакцыі ў адказ з боку Расеі. «Яны не пускаюць 10 артыстаў, і мы павінны - каб яны адчулі, якое гэта, абмяжоўваць свабоду чалавека. Бо яны сваімі санкцыямі парушаюць правы і свабоду людзей», - адзначыў ён.

Раней 16 люты Еўразвяз пашырыў чорны спіс расейцаў, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі. Акрамя Кабзона ў пералік ад Расеі патрапілі чатыры чалавекі: намеснікі міністра абароны Расеі Анатоль Антонаў і Аркадзь Бахін, намеснік начальніка Генштаба ВС РФ Андрэй Картапалаў і дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Валерый Рашкін. Таксама санкцыі былі ўведзеныя ў дачыненні да 14 жыхароў усходу Украіны.

Пастанова аб пашырэнні санкцыйнага спісу была прынятая 9 лютага міністрамі замежных спраў краін ЕЗ. У адказ сталы прадстаўнік Расеі ў ЕЗ Уладзімір Чыжоў заявіў, што Масква таксама падрыхтавала свае спісы неўязных еўрапейцаў. Аднак пакуль іх імёны не афішуюцца. Паводле інфармацыі МЗС Расеі, расейскі пералік супастаўны з еўрапейскім.

Цяпер у чорны спіс Еўразвязу ўваходзіць 151 грамадзянін Расеі і Украіны, а таксама 37 кампаній.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках