27 красавiка 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд не прапусціў з Беларусі 36 тон польскіх яблыкаў

4
Рассельгаснагляд не прапусціў з Беларусі 36 тон польскіх яблыкаў

Рассельгаснагляд не прапусціў з Беларусі дзве партыі яблыкаў агульнай вагой 36 тон, якія меркавалася даставіць у Казахстан транзітам.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Федэральнай службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду, піша БелаПАН.

Ведамства западозрыла, што на самой справе груз спрабавалі ўвесці ў Расею ў абыход забароны на імпарт прадукцыі з шэрагу еўрапейскіх краін. Груз вернуты адпраўнікам.

Як тлумачыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду, з 24 лістапада 2014 года забароненую да ўвозу прадукцыю можна везці транзітам толькі праз пункты пропуску, размешчаныя на вонкавай мяжы Расеі. Пункт папярэдняга паведамлення «Чырвоная горка», праз які партыю яблыкаў паспрабавалі ўвесці ў краіну, размешчаны ў Смаленскай вобласці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках