27 красавiка 2024, Субота, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер Дзярждумы пагражае Еўропе вайной

106
Спікер Дзярждумы пагражае Еўропе вайной

Сяргей Нарышкін пагражае «мабілізаваць усе сілы Расеі».

Старшыня расейскага парламента напісаў ліст, у якім назваў вайну ў Данбасе «барацьбой супраць нацызму».

Спікер дзяржаўнай Думы Расеі Сяргей Нарышкін накіраваў у Еўрапейскі парламент і ў Раду Еўропы дзіўны ліст, у якім ён называе вайну ва Украіне «барацьбой супраць нацызму» і абяцае «мабілізаваць усе сілы Расеі для абароны стабільнасці ва ўсёй Еўропе».

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным на сайце Newsweek, дадаючы, што ў Швецыі гэтыя пагрозы Масквы выклікалі абурэнне, піша zn.ua.

У лісце Нарышкін «папярэджвае», што існуе пагроза «новага падзелу Еўропы», якая паступае ад санкцый Захаду супраць Расеі, вайны ва Украіне і тэрарыстычных нападаў у Парыжы, якія адбыліся ў студзені. Паводле інфармацыі выдання, расейскі спікер мяркуе, што мірнае жыццё 800 мільёнаў еўрапейцаў пад пагрозай.

Нарышкін заклікае еўрапейскіх парламентарыяў спыніць крызіс і абвастрэнне ў духу халоднай вайны.

«Мы не павінны дазволіць, каб нашчадкі нацызму, гэтай злачыннай ідэалогіі, выклікалі новы падзел у еўрапейскай сям'і нацый. Такі раздзел ужо аднойчы прывёў да смерці і няшчасцяў, пакутаў і зламаных лёсаў, голаду і спусташэння ў нашай гісторыі», - цытуе выданне ліст Нарышкіна.

Расейскі палітык заклікае еўрапейцаў «усвядоміць», перад якой небяспекай апынулася Еўропа, і прыкласці намаганні, каб «захаваць мір на кантыненце». Ліст адрасаваны АБСЕ, Еўрапейскаму парламенту, нацыянальным парламентам краін Еўропы і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Ягоны тэкст з'явіўся ў шведскай прэсе і выклікаў абурэнне ў палітыкаў у Стакгольме. Некаторыя з іх нават мяркуюць, што Нарышкін, выкарыстоўваючы дыпламатычную мову, пагражае Еўропе вайной, калі Расеі далей будуць перашкаджаць весці вайну ва Украіне. У гэты ж час, выданне піша, што ў Еўрапарламенце пракаментавалі, што нічога не ведаюць пра ліст ад Нарышкіна з пагрозамі.

Раней іншы расейскі парламентарый Аляксей Пушкоў прыстрашыў Еўропу вайной, калі ЗША ўзброяць Украіну. Паводле слоў расейскага дэпутата, зброя можа «пашырыць вайну і ператварыць яе ў рэальную пагрозу ўсёй сістэме бяспекі Еўропы». Пры гэтым ён нагадаў пра тое, як ЗША ўмяшаліся ў в'етнамскую вайну ў 1964 годзе.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках