27 красавiка 2024, Субота, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаеў сабраўся на пазачарговыя выбары

27
Назарбаеў сабраўся на пазачарговыя выбары

Найбліжэйшым часам у Казахстане могуць адбыцца пазачарговыя выбары прэзідэнта.

Партыя "Нур Атан" падтрымала ініцыятыву аб правядзенні пазачарговых выбараў прэзідэнта Казахстана, паведамляе Tengrinews.kz. Сёння ў Астане падчас брыфінгу ў СЦК першы намеснік старшыні партыі "Нур Атан" Баўыржан Байбэк пракаментаваў прапанову Асамблеі народа Казахстана аб правядзенні ў краіне пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў.

"Партыя "Нур Атан" як вядучая палітычная сіла краіны цалкам падтрымлівае ініцыятыву. У сувязі з гэтым, падтрымліваючы Асамблею народа Казахстана, разглядаем ініцыятыву аб правядзенні пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў як найбольш слушную пастанову, якая адпавядае інтарэсам краіны і народа", - заявіў Байбэк.

Ён адзначыў, што сёння раніцай адбылося пасяджэнне палітычнай рады чальцоў бюро, на якім была прынятая адпаведная пастанова.

"Партыя "Нур Атан" заклікае ўсіх грамадзян, усе палітычныя і грамадскія сілы падтрымаць ініцыятыву правядзення пазачарговых выбараў прэзідэнта. У гэты няпросты час мы заклікаем усіх казахстанцаў згуртавацца вакол лідэра нацыі Нурсултана Абішавіча Назарбаева. Важна праз датэрміновае правядзенне прэзідэнцкіх выбараў умацаваць рост эканомікі, забяспечыць пераемнасць праводжанай палітыкі. Гэтая ініцыятыва фактычна безальтэрнатыўная", - дадаў Байбэк.

Напярэдадні, 14 лютага, у Астане адбылося пасяджэнне Рады Асамблеі народа Казахстана (АНК), на якім чальцы Рады выказалі аднадушную падтрымку шматлікім зваротам грамадзян з ініцыятывай правесці пазачарговыя выбары прэзідэнта Казахстана, якія паступаюць на адрас АНК.

"У наступным, 2016 годзе адначасова надыходзяць тэрміны правядзення прэзідэнцкіх і парламэнцкіх выбараў. У мэтах няўхільнага захавання нормаў канстытуцыі мэтазгодна правесці іх у розны час", - заявілі раней у АНК.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках