28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК абвясціў у міжнародны вышук гандляра спайсамі

7
СК абвясціў у міжнародны вышук гандляра спайсамі

Кіраўнік вялікага спайсакартэля з Менска падаўся ва ўцёкі.

Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Следчы камітэт правёў маштабную працу для высвятлення асоб, якія маюць дачыненне да шэрагу смерцяў падлеткаў ад асабліва небяспечных псіхатропаў у 2014 годзе. Арганізаваная злачынная група распаўсюджвала на тэрыторыі краіны так званыя маркі. Следствам атрыманыя довады, якія паказваюць на дачыненне групы да загубы двух хлопцаў і дзяўчыны на пачатку мінулага года», - распавяла Ганчарова.

У выніку аналізу атрыманых довадаў выяўленыя множныя эпізоды злачыннай дзейнасці групы. Высветленыя ўсе ўдзельнікі, а таксама арганізатары злачыннага бізнэсу. Шмат каму выстаўленыя абвінавачванні, да іх ужытая мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. «Аднак, некаторым асобам удалося ўцячы. Следствам устаноўлена, што адной з ключавых фігур і ідэйным натхняльнікам злачыннай групы з'яўляецца Зайцаў Юрый Анатольевіч (на фота), 1991 года нараджэння, які цяпер абвешчаны ў міжнародны вышук», - адзначыла афіцыйная прадстаўніца СК.

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да злачыннай групы доўжыцца. Следчыя і аператыўныя супрацоўнікі робяць усе магчымыя захады для выяўлення і канфіскацыі матэрыяльных каштоўнасцяў абвінавачаных, атрыманых падчас злачыннай дзейнасці. Спыненая спроба Юрыя Зайцав ды іншых асоб зняць праз банкаматы ў Менску 1,5 млрд рублёў. Накладзены арышт на суму звыш 680 млн рублёў, якія знаходзіліся на рахунках, адкрытых на падстаўных асоб.

Са слоў Юліі Ганчаровай, чальцоў следчай групы ўразіла пазіцыя сваякоў і блізкіх людзей гандляроў спайсамі - ведаючы, што грошы здабытыя коштам людскіх жыццяў і здароўя, яны спакойна імі карысталіся.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках