28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна тэлевізара і лядоўні

6
Вайна тэлевізара і лядоўні

Захаду варта наносіць удары па "слабаму" месцу Расеі - па яе эканоміцы.

Расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну варта было б заняцца лепш эканомікай у краіне, а не баявымі дзеяннямі, піша аглядальнік Гідэон Рахман у The Financial Times (пераклад - zn.ua).

"У маёй сяброўкі з Масквы ёсць добры спосаб апісання таго, як яе суграмадзяне ставяцца да вайны ва Украіне. Яна называе гэта "вайной тэлевізара і лядоўні". Тэлевізар падвышае расейскі "дух" апавяданнямі аб Вялікай Айчыннай Вайне, аб барацьбе з "фашысцкай" Украінай і пра інтрыгі Захаду. Але бадай што пустая лядоўня паніжае настрой", - піша аўтар.

"Конкурс" паміж поўнай лядоўняй і тэлевізарам цяпер можна бачыць і ў апытаннях грамадскай думкі ў Расеі. Нядаўняе апытанне паказвае, што 44% расейцаў бачаць амерыканцаў ворагамі, у параўнанні з 4% да пачатку канфлікту ва Украіне. Але іншае апытанне сведчыць аб тым, што толькі 19% грамадзян РФ мяркуюць, што Украіна павінна быць у складзе Расеі, у параўнанні з прыкладна 50% рэспандэнтаў, якія ўхвалілі гэтую ідэю ў сакавіку мінулага года.

"Бітва за расейскія розумы адновіцца, калі і вайна ва Украіне пяройдзе на наступны ўзровень. Гэта можа адбыцца бліжэйшым часам", - піша аўтар. Нават нямецкая канцлерка Ангела Мэркель, якая правяла перамовы аб спыненні агню на мінулым тыдні, сказала, што гэта толькі "пробліск надзеі".

"Калі рускія і іх "давераныя" асобы пяройдуць у наступ, на Захадзе "заспяваюць" аб тым, якая ж хітрая ўлада прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, якая заціскае бязвольны Захад", - гаворыцца ў артыкуле.

Нягледзячы на наяўнасць ваеннай і дыпламатычнай пераваг, у іншых важных аспектах пазіцыя Масквы слабая. Пустыя лядоўні расейцаў адлюстроўваюць той факт, што эканоміка краіны знаходзіцца ў цяжкім стане. Гэта, у канчатковым рахунку, можа змяніць "расейскія разлікі".

Пуцін праводзіць паралелі паміж сённяшнім канфліктам і Вялікай Айчыннай вайной, маючы на ўвазе, што людзі зноў гатовыя прайсці праз усякія пазбаўленні, але ягоныя надзеі неабгрунтаваныя. Вядома, Расея - не функцыянуючая дэмакратыя і народная незадаволенасць не здольная паўплываць на ўладу, але расейскі лідар памятае пра сваё абяцанне больш высокіх стандартаў жыцця для сваіх грамадзян. Акрамя таго, усялякія матэрыяльныя пазбаўленні і ізаляцыя краіны наўрад ці выглядаюць прывабна.

Пажылыя расейцы ведаюць, што такое Савецкі Саюз, калі жывеш толькі "на бульбе". Але маладыя паняцця не маюць, што гэта такое, піша аўтар артыкула.

Мае сэнс цяпер нанесці ўдар па "слабаму" месцу Расеі - па яе эканоміцы. Паколькі Пуцін замест яе займаецца баявымі дзеяннямі. Таму, як адзначае аўтар, Захад павінен рыхтаваць новыя санкцыі, на выпадак абвастрэння сітуацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках