28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса: Еўрапейская салідарнасць - найлепшы спосаб развязання канфлікту ў Данбасе

5
Лех Валенса: Еўрапейская салідарнасць - найлепшы спосаб развязання канфлікту ў Данбасе

У перамовах аб Украіне павінен удзельнічаць Дональд Туск.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю RMF FM Лех Валенса - былы прэзідэнт Польшчы і лідар «Салідарнасці», пішуць Wiadomosci (пераклад - charter97.org).

«Пуцін - гэта прафесійны КГБшнік, ён выдатна ўмее гуляць і перамагаць. Агулам ён не пераможа, але падоўжыць праліццё непатрэбнай крыві» - так палітык пракаментаваў апошнія перамовы ў Менску аб сітуацыі ва Украіне. Валенса падкрэсліў, што нельга было праводзіць гэтую сустрэчу без Дональда Туска - старшыні Еўрарады.

Палітык звярнуў увагу на факт, што нягледзячы на тое, што ў Захада ядравая зброя лепшая, чым у Расеі, ён ёю не палохае, бо «мы знаходзімся на больш высокім інтэлектуальным узроўні і, у адрозненне ад Расеі, мы не ўжываем такіх метадаў».

На думку былога прэзідэнта найлепшым рэцэптам развязання канфлікту ва Украіне з'яўляецца салідарнасць. «А гэтага не хапае. Еўропа не арганізавалася. Шмат робіць канцлерка Мэркель, штосьці робяць французы, але гэта не тое. Каб супрацьстаяць Пуціну, трэба яго толькі выгнаць і праводзіць выключна салідарныя і скаардынаваны дзеянні» - падсумаваў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках