27 красавiка 2024, Субота, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд пакінуў у дзеянні прысуд Навальным у справе «Іў Рашэ»

Суд пакінуў у дзеянні прысуд Навальным у справе «Іў Рашэ»

Масгарсуд пакінуў у дзеянні прысуд братам Навальным паводле справы «Іў Рашэ».

Пра гэта паведамляе ТАСС.

Выпрабавальны тэрмін Аляксея Навальнага быў павялічаны на тры гады - з двух да пяці гадоў. Пры гэтым пастанову пра хатні арышт апазіцыянера скасавалі. «Умоўнае пакаранне Аляксея Навальнага ў справе «Іў Рашэ» заканчваецца ў жніўні 2017 года, у справе «Кіраўлесу» - у ліпені 2018-га, а выпрабавальны тэрмін - у 2020 годзе», - гаворыцца ў прысудзе.

Акрамя таго, з прысуду быў выключаны штраф 500 тысяч рублёў для Аляксея Навальнага, штраф для ягонага брата не ануляваны. Абарона мае намер працягнуць абскарджанне прысуду.

Раней у аўторак, 17 лютага, пракуратура спрабавала абскардзіць прысуд братам Навальным, палічыўшы яго занадта мяккім. Старана абвінавачвання патрабавала пазбавіць апазіцыянера волі на дзесяць гадоў, а ягонага брата - на восем гадоў.

30 снежня 2014 года быў вынесены прысуд Аляксею і Алегу Навальным паводле справы «Іў Рашэ». Браты былі прызнаныя вінаватымі ў крадзяжы грашовых сродкаў кампаніі. Аляксей Навальны быў асуджаны на 3,5 года зняволення ўмоўна, Алег - на 3,5 гады пазбаўлення волі.

Паводле версіі следства, Навальныя «з 2008 да 2013 ашуканскім шляхам выкралі грашовыя сродкі кампаніі «Іў Рашэ Усход» у памеры звыш 26,7 мільёна рублёў, а таксама фірмы «Шматпрофільная працэсінгавая кампанія» ў памеры больш за 4,4 мільёна рублёў». Аляксей Навальны ў судзе назваў выстаўленыя яму абвінавачванні «фальшыўкай ад першага да апошняга слова».

Фота: AP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках