28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таямнічая пастанова салігорскіх ідэолагаў: мітынгі - толькі на ўскрайку горада

3
Таямнічая пастанова салігорскіх ідэолагаў: мітынгі - толькі на ўскрайку горада

Стаў вядомы тэкст пастановы Салігорскага райвыканкама, згодна з якой у горадзе забараняюць масавыя мерапрыемствы.

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэта здабылі тэкст таямнічай пастановы Салігорскага райвыканкама, на падставе якой у беларускай сталіцы шахцёраў перыядычна забараняюцца масавыя мерапрыемствы, піша ПЦ "Вясна".

Гаворка ідзе пра пастанову Салігорскага райвыканкама ад 07.10.2004 г. №700 «Аб захадах папярэджання надзвычайных здарэнняў і захаванні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў», надаць галоснасць якой дагэтуль адмаўляюцца мясцовыя чыноўнікі.

У адпаведнасці з тэкстам атрыманага праваабаронцамі дакумента, Салігорскім выканкамам забаронена правядзенне масавых мерапрыемстваў на цэнтральнай плошчы, фантаннай плошчы, на плошчах, каля помнікаў Леніну, Шахцёру, у скверы каля «Беларускалія», на тэрыторыі рынкаў, вуліц горада, у лесапаркавай зоне, на 50-метровай зоне вакол вакзала, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, бальніц, паліклінік, школ і дзіцячых дашкольных устаноў. У сутнасці, гэтай пастановай забароненае правядзенне мірных сходаў на тэрыторыі ўсяго горада і нават лесапаркавай зоны. Адзіным афіцыйна дазволеным месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў салігорскія чыноўнікі вызначылі стадыён «Будаўнік», які знаходзіцца за высокім плотам на ўскраіне горада.

Прадстаўнікі БХК уважае гэтаю пастанову абсурднай, якая парушае права грамадзян на свабоду мірных сходаў, супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Найбліжэйшым часам праваабаронцы накіруюць у Салігорскі райвыканкам зварот з патрабаваннем аб скасаванні гэтай адыёзнай пастановы, якой мясцовыя чыноўнікі кіруюцца ўжо больш за дзесяць гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках