28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Тэракт у Харкаве - баязлівы выпад Расеі

5
Лінас Лінкявічус: Тэракт у Харкаве - баязлівы выпад Расеі

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус асудзіў тэракт у Харкаве.

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус асудзіў тэракт у Харкаве падчас мерапрыемства з нагоды гадавіны трагічных падзей на Майдане, аднак, з ягоных слоў, Расея наўрад ці пацвердзіць сваю сувязь з тэрактам.

Пра гэта паведамляе выданне Delfi.

«Я думаю, апошнім часам было пададзена столькі відавочных фактаў - і ў сувязі з пастаўкамі зброі, і ў сувязі з удзелам вайскоўцаў, нават называлі нумары канкрэтных частак, а ўсё гэта зняпраўдзілася», - сказаў ён.

«Таму ў мяне няма ілюзій, я не думаю, што кіраўніцтва Расеі наогул прызнае, што робіць штосьці дрэннае. На іх думку, дрэнна робіць нехта іншы, а не яны», - дадаў Лінкявічус.

З ягоных слоў, тэракт у Харкаве - гэта «баязлівы выпад», які дэманструе свету, што адзіны аргумент тэрарыстаў, якія абараняюць сваю праўду, - гэта гвалт.

«Калі таемна праводзяць такія акты, падчас якіх пакутуюць цывільныя людзі, дзе б гэта не адбывалася - у Харкаве ці яшчэ дзе - гэта баязлівы выпад. Гэта паказвае, што ў іншадумцаў недастаткова аргументаў, толькі так яны могуць выказаць сваё меркаванне», - адзначыў кіраўнік МЗС Літвы.

У Харкаве ў выніку выбуху, які адбыўся падчас мітынгу ў падтрымку адзінства Украіны, два чалавекі загінулі, больш за 15 атрымалі раненні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках