4 траўня 2024, Субота, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За адмову сартаваць смецце будуць штрафаваць

45
За адмову сартаваць смецце будуць штрафаваць

Праўда, толькі ў тым выпадку, калі ў двары стаіць адмысловы кантэйнер і парушэнне заўважыў інспектар

Падзелам смецця ў Беларусі пачалі займацца яшчэ з 2002 года. Праўда, прывучыць усіх падзяляць пластык ад кардона і шкла, пакуль не атрымліваецца. Кожны год у краіне збіраюць блізу 4 мільёнаў тон камунальных адходаў, 3 з іх - гэта тое, што мы з вамі выкідваем кожны дзень. З іх перапрацоўваецца толькі 14%. На днях Міністэрства ЖКГ, Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў прадставілі кампанію «Мэта 99». Сутнасць яе складаецца ў тым, каб 99% усіх другасных матэрыяльных рэсурсаў адходаў перапрацоўвалася. Гэта і экалогію зберажэ, і грошы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У Нямеччыне, да прыкладу, 64% усіх адходаў перапрацоўваецца. Аднак немцаў зацікаўліваюць грашыма: здаў у спецыяльны аўтамат у супермаркеце бляшаную банку або пластыкавую бутэльку і атрымаў 10 - 30 цэнтаў, якія тут жа ў супермаркеце і змарнуеш.

- Ёсць шэраг краін, якія маюць дэпазітна-зваротную сістэму тары, - распавёў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун. - Такая сістэма была і ў Савецкім Саюзе: можна было купіць мінеральную ваду, а потым здаць бутэльку за 20 капеек.

Са слоў Анатоля Васільевіча, цяпер такая сістэма толькі прапрацоўваецца.

- Думаю, гэта пытанне не найбліжэйшага года, але сістэма ўсё ж такі будзе ўкараняцца. У Нямеччыне гэта абмяркоўвалі тры гады, укаранялі - два. І яшчэ цягам трох гадоў сістэма адпрацоўвалася, - сказаў ён.

Дарэчы, акрамя заахвочвання ў Нямеччыне ёсць яшчэ і вялікія штрафы за тое, што ты не сартыруеш смецце.

- У нас ёсць артыкул 15.63 КаАП, дзе ўстаноўлены максімальны адміністрацыйны штраф за парушэнне заканадаўства ў галіне абыходжання з адходамі: 1000 базавых велічынь для прадпрыемстваў і 50 - для насельніцтва, - распавяла намесніца начальніка аддзела абыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Галіна Міхалап.

Гэта значыць, калі ў вашым двары ёсць спецыяльныя кантэйнеры для паасобнага збору смецця, а вы яго не сартыруеце, то вас могуць аштрафаваць на 9 мільёнаў рублёў (50 базавых велічыняў). Але толькі ў тым выпадку, калі за руку злавіў інспектар. А такіх выпадкаў чыноўнікі не ўзгадаюць.

- Немагчыма паставіць інспектара каля кожнага кантэйнера, - сказаў на заканчэнне Анатоль Шагун.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках