Джон Кэры прыбывае ў Кіеў
3- 5.02.2015, 9:59
- 10,089
Сёння ў Кіеў з афіцыйным візітам прыбывае дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.
Амерыканскі палітык правядзе сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцанюком, міністрам замежных спраў Паўлам Клімкіным і дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны, піша «Лiга.нет».
«Візіт дзяржсакратара падкрэсліць пастаянную падтрымку Украіне і яе народу Злучанымі Штатамі», - адзначылі ў пасольстве ЗША ва Украіне.
Сустрэча Парашэнкі і Кэры запланаваная на 13:00. А 14:00 палітыкі зробяць сумесную заяву для СМІ.
Пасля візіту ў Кіеў Кэры 6-8 лютага адправіцца ў Мюнхэн для ўдзелу ў 51-й Мюнхэнскай канферэнцыі аб бяспецы. Раней з'яўляліся здагадкі, што падчас гэтага турнэ Джон Кэры заедзе ў Маскву, аднак амерыканскія афіцыйныя асобы заяўляюць, што ніякіх дадатковых прыпынкаў маршрут ягонага візіту не прадугледжвае.