4 траўня 2024, Субота, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баец АТА: Пашчасціла ваяваць побач з беларусамі (Відэа)

23

Беларусы - выдатныя ваяры і патрыёты.

Тых, хто трымаў у руках аўтамат і ваяваў у Данбасе пад бел-чырвона-белым сцягам, на радзіме можа чакаць ізалятар і допыты ў КДБ. У эксклюзіўным відэа «Белсата» грузінскі добраахвотнік Даберман заклікае Лукашэнку спыніць пераслед беларусаў, якія ваююць у Данбасе за свабоду Украіны.

«Мне пашчасціла ваяваць побач з беларусамі. Я іх вельмі паважаю як воінаў і патрыётаў. Сёння многія з іх вярнуліся ў Беларусь і, паводле інфармацыі, якую мы маем, многія трапілі пад раздачу Камітэта дзяржбяспекі...Беларускай ССР. Інакш я не магу гэта назваць, - падкрэсліў Даберман. - Я хачу звярнуцца да спадара прэзідэнта Лукашэнкі: я не ведаю, хто ваюе з таго боку. Для мяне яны такія ж беларусы, але недзе аступіліся. А тут людзі ваююць за ідэалы і прынцыпы. За свабоду і дэмакратыю. З таго боку - за нейкі «рускі свет», які нясе толькі «Грады» і мінамёты. Тая палітыка, якая вядзецца ў дачыненні да беларусаў, якія ваююць на баку Украіны і трапляюць пад рэпрэсіі КДБ на радзіме, проста ганебная».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках