Мінгандлю закрыла кавярню «Ачаг» праз пратэрмінаваныя прадукты
7- 5.02.2015, 20:44
- 18,499
Міністэрства гандлю прыпыняе з 6 лютага працу бістро «Ачаг» у Бараўлянах.
"Праверкай устаноўленыя факты рэалізацыі і выкарыстання для гатавання гарачых страў тавараў з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці ад 3 да 10 месяцаў", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе ўстановы.
Таксама там адзначылі, што ў бістро не выконваўся асартыментны пералік, да ведама наведвальнікаў не даводзілася інфармацыя пра тып і клас аб'екта грамадскага харчавання, былі зафіксаваныя і іншыя парушэнні.
"На навядзенне парадку ў кавярні адведзена 10 дзён", - удакладнілі ў Мінгандлю.