Арцём Дзямкоў: Нашы стараліся паказаць добры хакей
1- 6.02.2015, 20:55
- 5,281
Нападнік менскага «Дынама» пракамэнтаваў паразу каманды Беларусі ад нарвэжцаў (2:5) у першым матчы турніру ў Даніі.
Арцём Дзямкоў распавёў аб яе прычынах у інтэрв'ю «Прессболу».
- За ўчорашняй гульнёй супраць нарвежскай каманды сачыў?
- Так, глядзеў тэкставую трансляцыю.
- Як ацэніш першы матч?
- Там фактычна ўсе хлопцы з чэмпіянату Беларусі. А нарвэжскі, відавочна, вышэйшы узроўнем. Плюс у складзе спаборніка былі тыя, хто выступае ў Нямеччыне, Швэцыі. Там значна больш дасведчаныя хлопцы. Упэўнены, нашы стараліся прадэманстраваць добры хакей, біліся. Можа, дзесьці не пашанцавала, саступілі ў майстэрстве. Я не хачу сказаць, што экстраліга слабая. Так, раней яна была мацнейшая, але і цяпер па-ранейшаму ёсць 5-6 вельмі добрых камандаў. А тое, што летась саступілі палякам, японцам? Бывае. Наступным разам мы можам перамагчы. Такое спартовае жыццё.