3 траўня 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч у Бабруйску хакеісты будуць гуляць у гімнасцёрках і касаваротках

31
Матч у Бабруйску хакеісты будуць гуляць у гімнасцёрках і касаваротках

Так спартоўцаў абавязалі адзначаць 70-годдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Матч рэгулярнага чэмпіянату Моладзевай хакейнай лігі паміж камандамі «Дынама-Шыннік» (Бабруйск, Беларусь) і «Рускія Віцязі» (Чэхаў, Расея) адбудзецца 8 лютага на лядовай пляцоўцы «Бабруйск-Арэны».

Ён пройдзе пад дэвізам «Насустрач Вялікай Перамозе» і дасць старт серыі гульняў, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі БелТА ў Бабруйскім гарвыканкаме.

Падчас сустрэчы 17 лістапада 2014 прадстаўнікамі адміністрацыі горада і кіраўніцтвам Моладзевай хакейнай лігі было вызначана арганізаваць серыю хакейных матчаў, прысвечаных юбілейнай даце. Права правесці першае тэматычнае спаборніцтва падалі Бабруйску, эстафету прымуць іншыя гарады Беларусі і Расеі.

Матч правядуць з атрыбутамі вайсковай тэматыкі. Форма каманд будзе выкананая ў рэтра-стылі: «Дынама-Шыннік» выступіць у стылізаваных гімнасцёрках, а «Рускія Віцязі» - у кашулях, стылізаваных пад традыцыйную касаваротку.

На цэнтральнай пляцоўцы «Бабруйск-Арэны» размесціцца выстава вайсковай тэхнікі.

Перад матчам у фае арэны выступіць калектыў мажарэтак і аркестр Бабруйскай вайсковай камендатуры.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках