4 траўня 2024, Субота, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не глядзіце на ноч расейскую ТВ» (Відэа)

44

Калі доўга глядзець расейскую тэлевізію, то можна з’ехаць з глузду.

Пра гэта праспявалі Саўка ды Грышка - жартоўныя персанажы музыкі Лявона Вольскага на «Радыё Свабода».

Савка:

Рускія каналы я пераключаў,

І, знаеце, ад ужаса я дажа закрычаў.

Там, на Украіне, хунта і фашызм.

А у нас тут тожа... нацыяналізм.

Гришка:

Сьцеражыся, Савка!

Я кажу табе:

Не глядзі на ноч ты

Расейскае ТБ!

Савка:

На лацінку школы пераводзяцца.

Усе ў вышыванках хараводзяцца.

Што эта такое?! Што за прэцэдзент?

Як жа дапусьціў такое прэзідзент?

Гришка:

Сьцеражыся, Савка!

Я кажу табе:

Не глядзі на ноч ты

Расейскае ТБ!

Савка:

Нет уж, вы пазвольце! Дайце мне калаш!

Я гатоў бароцца за мір рускі наш.

За скрэпы духоўныя мы пайдзём вайной!

Ой, што эта была? Гдзе я? Што са мной?

Гришка:

Ну, вось бачыш, Савка,

Я ж казаў табе:

Гэта небясьпечна -

Расейскае ТБ.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках