4 траўня 2024, Субота, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прынц Чарльз заклікаў дапамагчы хрысціянам Блізкага Усходу

3
Прынц Чарльз заклікаў дапамагчы хрысціянам Блізкага Усходу

Прынц Валійскі, спадчыннік брытанскай кароны, выказаў глыбокую заклапочанасць бядотным становішчам хрысціян на Блізкім Усходзе.

Паводле ягоных слоў, планамерны пераслед хрысціянскіх супольнасцяў у гэтым рэгіёне прычыніцца да таго, што ў будучыні іх застанецца зусім мала, перадае BBC.

Аднак, хрысціяне - толькі адная са шматлікіх гнаных канфесій у свеце, нагадвае прынц Чарльз.

Ён знаходзіцца з шасцідзённым візітам у Ярданіі і краінах Персідскай затокі. У нядзелю чакаецца ягоная сустрэча з каралём Ярданіі Абдалом, якому прынц Чарльз плануе выказаць салідарнасць Вялікабрытаніі ў ягонай барацьбе з групоўкай "Ісламская дзяржава".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках