4 траўня 2024, Субота, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Пекіна забаранілі называць вуліцы ў гонар жукоў і палітыкаў

6
Улады Пекіна забаранілі называць вуліцы ў гонар жукоў і палітыкаў

Акрамя таго, рэкамендуецца ўнікаць назвы, якая спасылаецца на замежныя геаграфічныя назвы і славутасці.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Daily Telegraph.

Улады сталіцы Кітая забаранілі называць вуліцы горада ў гонар кітайскіх палітыкаў, замежнікаў, жукоў, прастытутак і фекалій. Правілы, складзеныя групай навукоўцаў з Пекінскага ўніверсітэта, займаюць 21 старонку друкаванага тэксту. Так, у іх напісана, што вульгарныя назвы вуліц варта замяніць на элегантныя.

Таксама пад забарону трапілі імёны жыхароў краіны, якія жывуць цяпер, незалежна ад ступені іхняй вядомасці. Са спісу тапонімаў таксама рэкамендуецца выключыць словы, звязаныя з этнічнымі меншасцямі і рэлігійнымі суполкамі.

Напрыклад, прысады жука-гнаявіка (Dung Beetle Alley) прапануюць пераназваць у Заўсёды светлыя прысады (Always Shining Alley), а Гноевыя прысады, дзе раней месцілася фабрыка ўгнаенняў, у завулак імя Фен Чжана.

Упершыню ўлады Кітая сур'ёзна ўзяліся за тапонімы пасля ўзнікнення Кітайскай Народнай Рэспублікі ў 1949 годзе. Тады старшыня Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі Мао Цзэдун забараніў даваць вуліцам імёны кітайскіх лідэраў, каб прадухіліць узнікненне культу асобы. Акрамя таго, былі пераназваныя геаграфічныя аб'екты, якія носяць імёны еўрапейскіх філосафаў і драматургаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках