4 траўня 2024, Субота, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Карэя запусціла пяць ракет у Японскае мора

5
Паўночная Карэя запусціла пяць ракет у Японскае мора

КНДР ажыццявіла пяць стартаў балістычных ракет малой далёкасці ў бок Японскага мора.

Старты ракет рабіліся ўночы 8 лютага на працягу прыкладна 50 хвілін, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на паўднёвакарэйскае агенцтва «Рэнхап».

У камітэце начальнікаў штабоў узброеных сіл Рэспублікі Карэя заявілі, што ракеты праляцелі блізу 200 км і ўпалі ў мора. Тып ракет не ўдакладняецца.

На гэты момант КНДР і Рэспубліка Карэя знаходзяцца ў стане вайны, але апошнім часам Пхеньян і Сэул выказваліся пра ахвоту аднавіць дыялог. Так, паўднёвакарэйскі прэм'ер-міністр Чон Хон Вон заявіў, што ягоны ўрад прыкладзе максімум намаганняў, каб спыніць канфрантацыю са сваім паўночным суседам, а прэзідэнтка Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе абвясціла, што згодная сустрэцца з лідэрам КНДР Кімам Чэнам Ынам без якіх-небудзь папярэдніх умоў.

Між тым на пачатку студзеня 2015 года ў КНДР заявілі аб распрацоўцы плана ўварвання ў Паўднёвую Карэю. У Паўночнай Карэі разлічваюць зрэалізаваць план за тыдзень, а ў выпадку супраціву Паўднёвай Карэі і з супрацьдзеяннем войска ЗША - за 15 дзён. У плане прадугледжанае ўжыванне так званых асімэтрычных магчымасцяў КНДР, у тым ліку ядравай зброі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках