1 траўня 2024, Серада, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі знайшлі ў Літве ўнікальнае пахаванне

4
Археолагі знайшлі ў Літве ўнікальнае пахаванне

Пры пракладцы новага магістральнага газаправода ў Клайпедскім раёне Літвы выяўленае пахаванне тысячагадовай даўніны з унікальнай урнай.

Як паведамляе ru.DELFI.lt са спасылкай на мясцовую газету Lietuvos zinios, гэты старажытны помнік балтаў пад Гаргждай, побач з вёскай Квяціняй пры разведвальных працах перад пракладкай трубаправода выявіла каманда археолагаў Вільнюскага і Клайпедскага універсітэтаў.

Даследчыкаў ўразіла тое, што на дне знішчанага ў ранейшыя часы кургана, якому 2,5 тысячы гадоў, знайшліі амаль цэлую скрыню са спаленымі чалавечымі астанкамі.

«У наш час знайсці новы, невядомы навуцы курган на Захадзе Літвы - вельмі рэдкая з'ява. Можа апынуцца, што пад зямлёй ёсць і іншыя рэшткі курганоў з урнамі, таму даследаванні будуць працягнутыя», - сказаў археолаг Гінтаўтас Забэла.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках