28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На 100 дзяўчынак у Беларусі нараджаецца 106-107 хлопчыкаў

18
На 100 дзяўчынак у Беларусі нараджаецца 106-107 хлопчыкаў

Да 30-гадовага ўзросту жаночая частка насельніцтва Беларусі знаходзіцца ў меншасці.

У Беларусі апошнімі гадамі на 100 дзяўчынак нараджаецца 106-107 хлопчыкаў. Уплыў міграцыйных працэсаў, высокая смяротнасць мужчын прыводзіць да таго, што з 31-гадовага ўзросту колькасць жанчыны перавышае колькасць мужчын, піша БелТА.

У сярэднім па рэспубліцы на 1 000 мужчын прыпадае 1150 жанчын, у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу - 1167 жанчын, у сельскіх населеных пунктах - 1095 жанчын.

Паводле папярэдніх звестак, на 1 студзеня гэтага года колькасць жанчын у рэспубліцы склала 5 млн 72 тыс. чалавек (53,5% насельніцтва). У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу пражывае 77,8% жанчын, у сельскіх населеных пунктах - 22,2% жанчын.

На пачатак 2014 сярэдні ўзрост жанчын у Беларусі склаў 42,3 года, у тым ліку вясковак - 47,5 гадоў, гараджанак - 40,8 гадоў.

Паводле ацэнак ПРААН, "натуральная" розніца працягласці жыцця мужчын і жанчын - 5 гадоў. У Беларусі цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў розніца ў працягласці жыцця мужчын і жанчын перавышае больш чым у два разы "натуральную" і складае 10-12 гадоў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках