28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Прычынай смерцяў у беларускім войску часта становіцца дзедаўшчына

11
Гары Паганяйла: Прычынай смерцяў у беларускім войску часта становіцца дзедаўшчына

Паводле факта суіцыду ў Гарадзенскай памежнай службе павінна быць праведзеная праверка.

Сёння стала вядома пра смерць вайскоўца тэрміновай службы з Гарадзенскай памежнай службы - ён застрэліўся з табельнай зброі, калі быў у нарадзе.

Праваабаронца Гары Паганяйла ў інтэрв'ю charter97.org заявіў, што суіцыд у беларускім войску - з'ява нячастая, але і дзівіцца тут няма чаму: праз фармальную медыцынскую праверку прызыўнікоў і праз дзедаўшчыну ў групе рызыкі знаходзіцца кожны беларускі жаўнер.

«Праблема самагубстваў агулам характэрная для Беларусі. Наша краіна займае адно з першых месцаў у Еўропе і нават у свеце ў такога роду выпадках.

Суіцыд жа ў войску звязаны з тым, што пры прызыве ў войска псіхічны стан людзей старанна не правяраецца і іх прызнаюць прыдатнымі да службы, тым самым давяраючы ім зброю. А яны паводле стану свайго здароўя не павінны былі б служыць наогул. З іншага боку, мы ведаем пра тое, што нярэдкія выпадкі дзедаўшчыны ў войску. Не знайшоўшы падтрымкі ў сваіх таварышаў або камандзіраў, часам хлопцы сканчаюць жыццё самагубствам.

Было б нядрэнна мець звесткі аб перадсмяротнай запісцы. Як правіла, там тлумачацца прычыны сыходу з жыцця. Усё гэта трэба старанна даследаваць: усё, што здарылася дагэтуль, чаму ён наважыў звесці рахункі з жыццём такім чынам і гэтак далей. Часам бывае так, што каханая дзяўчына не дачакалася і выйшла замуж, часам гэта нейкія сямейныя вельмі сур'ёзныя ўзрушэнні, пры якіх хлопец не знаходзіць выхаду і наважвае сысці з жыцця. У кожным з такіх выпадкаў вайсковая пракуратура павінна абавязкова правесці расследаванне. Не выключана, што будзе прызначаная пасмяротная судова-псіхіятрычная экспэртыза, якая таксама можа абагульніць вядомыя факты і выявіць ягонае псіхічнае захворванне. Справа не радавая, але ў беларускім войску не адзінкавая», - мяркуе экспэрт.

Апошнім часам у беларускім войску адбылося некалькі няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам. Так, 8 чэрвеня мінулага года спецназавец, які служыў у Мар'інай Горцы, загінуў ад удару токам. 2 жніўня ў вайсковай частцы ў Печах пад Менскам ад менінгіту раптоўна памёр яшчэ адзін жаўнер. 12 верасня ў адной з вайсковых частак Барысава праз вострую сардэчную недастатковасць на фоне ішэмічнай хваробы сэрца памёр вайсковец тэрміновай службы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках