2 траўня 2024, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ранальду прызнаны самым багатым футбалістам свету

6
Ранальду прызнаны самым багатым футбалістам свету

Нападніка мадрыдскага «Рэала» і нацыянальнай каманды Партугаліі Крышціяну Ранальду ў другі раз запар прызналі самым багатым футбалістам планеты.

Багацце футбаліста ацэньваецца ў 210 мільёнаў еўра, піша Lenta.ru.

Другое месца ў спісе заняў форвард «Барселоны» Ліянэль Мэсі, у якога на дзесяць мільёнаў менш. Трэцяя пазіцыя ў ягонага аднаклубніка Нэймара (135 мільёнаў еўра), на чацвёртым радку размясціўся нападнік «ПСЖ» Златан Ібрагімавіч (105 мільёнаў еўра), на пятым - форвард «Манчэстар Юнайтэд» Уэйн Руні (103 мільёна еўра).

Даходы 30-гадовага партугальца цягам апошняга года істотна выраслі дзякуючы бонусам, атрыманым за перамогі ў Лізе чэмпіёнаў і клубным чэмпіянаце свету, а таксама ў сувязі з атрыманнем «Залатога мяча» - прыза найлепшаму футбалісту свету з вынікаў 2014 года.

Акрамя таго, Ранальду атрымаў дывідэнды ў рамках супрацоўніцтва з кампаніямі Toyota, Herbalife, Samsung і Nike.

Папярэднім уладальнікам тытула самага багатага футбаліста планеты быў ангелец Дэвід Бэкхэм, якому ён дастаўся ў 2013 годзе.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках