3 траўня 2024, Пятніца, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-генпракурор РФ: заказчыка забойства Лісцьева перашкодзіў назваць Крэмль

11
Экс-генпракурор РФ: заказчыка забойства Лісцьева перашкодзіў назваць Крэмль

Забойства журналіста Уладзіслава Лісцьева было амаль раскрытае.

Аб гэтым заявіў экс-генпракурор Расеі Юрый Скуратаў у інтэрв'ю сайту "Росбалт".

"Шанец раскрыць забойства Уладзіслава Лісцьева, безумоўна, застаецца. Тым больш, у свой час следчы Пётр Трыбой ушчыльную падышоў да выканаўцаў, арганізатара і заказчыка злачынства. (Гэта было відаць хаця б з таго, што яму пачалі паступаць пагрозы). Трыбою заставалася толькі сістэматызаваць усе гэтыя персаналіі, замацаваць довады", - сказаў ён.

Аднак, сцвярджае Скуратаў, "тады ў сітуацыю ўмяшаўся Крэмль, я быў зняты з пасады генпракурора, а абвінавачванні так нікому і не выстаўленыя". Скуратава адправілі ў адстаўку ў красавіку 1999 года. Паводле ягонай версіі, прычынай забойства Лісцьева стаў перадзел рэкламнага бізнэсу.

"Барыс Беразоўскі дапамог Лісцьеву ачоліць ОРТ зусім не з найлепшых меркаванняў. Ён планаваў праз Уладзіслава прыбраць канкурэнтаў - буйных гульцоў на рэкламным рынку, а потым атрымаць кантроль над усімі фінансавымі патокамі ад рэкламы. Пасля прызначэння Лісцьеў пры падтрымцы свайго атачэння, якое потым адмоўчвалася падчас следства, наважыў, што ён самастойны гулец. Лісцьеў не збіраўся перадаваць Беразоўскаму кантроль над рэкламай, і такім чынам з хаўрусніка ператварыўся для яго ў цяжар", - заявіў Скуратаў.

Хто замовіў Лісцьева, Скуратаў не гаворыць і праз 20 гадоў.

"Праблема ўзнікла толькі праз адно: у "заказчыка" выявіліся магутныя крамлёўскія заступнікі, якія зрабілі ўсё, каб справа не дайшла да выстаўлення абвінавачванняў", - сказаў ён.

Лісцьеў, на момант смерці гендырэктар ОРТ (цяпер Першы канал), быў застрэлены невядомымі ў пад'ездзе ўласнага дома на Новакузнецкай вуліцы. На пасадзе кіраўніка тэлеканала Лісцьеў прапрацаваў 33 дні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках