Аліна Талай: Трэба рухацца наперад
7- 7.03.2015, 18:43
- 9,586
Беларуская лёгкаатлетка падзялілася ўражаннямі ад сваёй перамогі.
6 сакавіка на чэмпіянаце Еўропы ў лёгкай атлетыцы ў памяшканнях у Празе Аліна Талай усталявала новы рэкорд Беларусі ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі, а таксама здабыла "золата" ў тым жа спорце. Пра свае ўражанні спартоўка распавяла сайту БФЛА.
- Што адчуваеш цяпер, калі здабыла найлепшую ўзнагароду - "золата" чэмпіянату Еўропы?
- Асноўныя ўражанні, напэўна, будуць заўтра на цырымоніі ўзнагароджання, калі я падымуся на п'едэстал і змагу патрымаць свой медаль. А цяпер я адчуваю шчасце і вялікую палёгку, што яшчэ адна прыступка скароная і можна развівацца далей, і рыхтавацца да новых дасягненняў. Вядома, спачываць на лаўрах я не збіраюся: тое, што было сёння, ужо было і трэба рухацца наперад.
- Нельга не адзначыць тое, што сёння табе скарыўся рэкорд Беларусі ў бегу на 60 м з/б, які ўстанавіла Лідзія Юркова яшчэ ў 1990 годзе.
- Рэкордам амаль столькі ж гадоў, колькі і мне. І цягам апошніх двух гадоў папярэдні рэкорд маячыў ў мяне перад вачыма. І для мяне гэта было дастаткова амбіцыйна - пабіць яго, бо 7,86 - гэта ўсё ж такі дастаткова хутка. Я вельмі рада, што атрымалася!