3 траўня 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БГК імя Мяшкова падолеў славацкі «Татран»

1
БГК імя Мяшкова падолеў славацкі «Татран»

Астатні ў гэтым сэзоне матч SEHA-лігі правёў 7 сакавіка берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова.

"Мяшкоўцы" прымалі славацкі "Татран" і дамагліся ўпэўненай перамогі з лікам 30:24. Прапусціўшы два галы ў дэбюце гульні, БГК хутка здагнаў спаборніка і сышоў у адрыў, здабыўшы першы тайм з лікам - 13:10, паведамляе БелаПАН.

Пасля перапынку берасцейцы паспяхова развязалі задачу, якая стаяла перад камандай - перамагчы з розніцай пяць і больш галоў. Нагадаем, у першым коле ў Прэшаве ў снежні летась беларускі чэмпіён саступіў 22:26. Але дзякуючы гэтай вікторыі БГК абышоў спаборніка ў турнірнай табліцы і выйшаў на чацвёртае месца ў табліцы. Найбліжэйшая мэта - абысці харвацкая "Заграб", і заняць у выніку рэгулярнага сэзону трэцяе месца.

Шанцы для гэтага ў БГК добрыя, яны маюць на гульню менш за канкурэнта пры роўнай колькасці балаў, і правядуць гульні на выездзе супраць сербскага клуба "Вайводзіна" (11 сакавіка) і македонскага "Металурга" (15 сакавіка).

У браму "Татрана" цалялі наступныя гульцы берасцейцаў: Вукіч - 6, Божавіч - 5, Стойкавіч - 4, Рутэнка, Шыловіч, Нікуленкаў - па 3, Бабічаў, Разгор - па 2, Манойлавіч, Карачыч - 1.

У "Татрана" з васьмю закінутымі галамі самым выніковым стаў Якуб Хрстка.

Матч за трэцяе месца адбудзецца 29 сакавіка.

На гэты момант турнірнае становішча камандаў у першай сямёрцы наступнае: 1."Вэспрэм" - 51 бал (17 матчаў). 2.македонскі "Вардар" - 42 (17). 3.харвацкі "Заграб" - 33 (17). 4.БГК - 33 (16). 5.славацкі "Татран" - 30 (16). 6."Нэксэ" - 16 (17). 7."Металург" - 15 (17).

Нагадаем, 5 сакавіка прынятая пастанова, што "Фінал чатырох" SEHA-лігі пройдзе з 25 да 29 сакавіка ў Вэспрэме, і ў ім возьмуць удзел шэсць камандаў. Такім чынам, датэрміновымі ўдзельнікамі "Фіналу чатырох" сталі харвацкі "Заграб", славацкі "Татран" і беларускі БГК імя Мяшкова. Раней два першыя месцы у выніку рэгулярнага сэзону датэрмінова здабылі вугорскі "Вэспрэм" і македонскі "Вардар". Яшчэ на адну вакантнае месца прэтэндуюць македонскі "Металург" і харвацкі "Нэксэ".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках