3 траўня 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не будзе падаўжаць кантракт з Украінай на транзіт газу

5
Расея не будзе падаўжаць кантракт з Украінай на транзіт газу

«Газпрам» з вялікай імавернасцю адмовіцца ад транзіту газу праз Украіну пасля 2019 года.

Дзейны транзітны кантракт прадаўжацца не будзе. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэнэрга РФ Аляксандр Новак у панядзелак, 13 красавіка, піша РІА «Новости».

«Як заявіў цяпер Аляксей Мілер, транзітны кантракт з Украінай не будзе прадоўжаны пасля 2019 года. Таму цяпер усе намаганні накіраваныя на тое, каб рэалізаваць будаўніцтва газатранспартнай інфраструктуры ў Турцыю, на мяжу Турцыі і Грэцыі, і дастаўку спажыўцам паўднёва-ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы праз гэты маршрут», - сказаў Новак.

Кіраўнік расейскага Мінэнэрга нагадаў, што транзітны кантракт з Украінай дзейнічае да канца 2019 года, піша «Інтэрфакс».

«Будаўніцтва новай газатранспартнай інфраструктуры накіраванае, у тым ліку, на дыверсіфікацыю транзітных рызык. Я думаю, што гэтае пытанне (адмовы ад транзіту праз Украіну) у высокай ступені развязанае», - дадаў Новак.

Нагадаем, абвешчаная раней на 14 красавіка ў Бэрліне трохбаковая сустрэча аб газе ў фармаце Украіна-ЕЗ-Расея перанесеная на просьбу расейскай стараны.

1 красавіка «Нафтагаз Украіны» і «Газпрам» падпісалі дадатковае пагадненне да кантракту на пастаўку газу, якое прадугледжвае падаўжэнне дзеяння ключавых элементаў Брусэльскіх дамоўленасцяў да канца чэрвеня 2015 года.

Аднак, гэтым тэхнічным дадаткам падаўжаецца дзеянне пунктаў, якія тычацца механізму фармавання кошту, рэжыму аплаты і адбору газу. Кошт для «Нафтагаза» на другі квартал складзе $247,18 за тысячу кубоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках