18 траўня 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газавыя перамовы паміж ЕЗ, Украінай і Расеяй пройдуць 14 красавіка

Газавыя перамовы паміж ЕЗ, Украінай і Расеяй пройдуць 14 красавіка

Тэмай перамоваў будзе кошт газу, запаўненне Украінай падземных газавых сховішчаў газам і фінансавая падтрымка Украіны.

Еўрапейская камісія пацвярджае, што наступная трохбаковая сустрэча Украіны, Расеі і ЕК у развязанні спрэчных газавых пытанняў адбудзецца 14 красавіка ў Берліне. Пра гэта ў аўторак у Брусэлі паведаміла прэс-сакратарка віцэ-прэзідэнта ў пытаннях Энэргетычнага саюза Мараша Шэўчавіча Ганна-Каіса Ітканен (Anna-Kaisa Itkonen), піша УНІАН.

«Я магу пацвердзіць наступны раўнд трохбаковых перамоваў паміж камісіяй, Расеяй і Украінай у наступны аўторак у Берліне, гэта 14 красавіка», - сказала яна.

Ітканен нагадала, што тэмай перамоваў будзе кошт газу, запаўненне Украінай падземных газавых сховішчаў газам і фінансавая падтрымка Украіны.

Нагадаем, вечарам 1 красавіка НАК «Нафтагаз Украіны» і «Газпром» падпісалі трохмесячны кантракт на пастаўку расейскага газу ва Украіну коштам 248 даляраў за тысячу кубаметраў. Са слоў міністра энэргетыкі Украіны Уладзіміра Дзямчышына, кошт еўрапейскага газу для Украіны на сёння складае блізу 270-280 даляраў за тысячу кубаметраў.

Пры гэтым міністр заявіў, што Украіна прадоўжыць закупкі газу на еўрапейскім рынку, нягледзячы на зніжэнне кошту расейскага паліва.

На чарговых трохбаковых перамовах у Берліне Украіна хоча дамовіцца з «Газпромам» аб падаўжэнні «зімовага пакета» да вясны 2016 году.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках