10 траўня 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі газ абыходзіўся Украіне на $33 танней за расейскі

2
Еўрапейскі газ абыходзіўся Украіне на $33 танней за расейскі

У студзені-сакавіку 2015 газ з ЕЗ імпартаваўся сярэднім коштам $304 за тысячу кубаметраў, з РФ - па $337 за тысячу кубаметраў

Пра гэта гаворыцца ў прэзентацыі НАК «Нафтагаз Украіны», пададзенай кампаніяй на пасяджэнні Нацыянальнай рады рэформаў 30 сакавіка, піша УНІАН.

У студзені-сакавіку 2015 газ з ЕЗ імпартаваўся па сярэдняму кошту $304 за тыс кубаметраў, з РФ - па $337 за тыс кубаметраў. У чацвёртым квартале 2014 кошт еўрапейскага газу складаў $353 за тыс кубаметраў, з РФ - $385 за тыс куб м.

З красавіка 2014 да лютага 2015 года «Нафтагаз», згодна з прэзентацыяй, заплаціў за 17,3 млрд кубаметраў прыроднага газу $5,33 млрд, з якіх $2,41 млрд - еўрапейскім пастаўшчыкам.

Нагадаем, 1 красавіка «Нафтагаз» і «Газпром» падпісалі трохмесячны кантракт на пастаўку расейскага газу ва Украіну коштам $248 за тыс кубаметраў. Са слоў міністра энэргетыкі Уладзіміра Дзямчышына, кошт еўрапейскага газу для Украіны на сёння складае блізу $270-280 за тыс кубаметраў. Пры гэтым міністр заявіў, што Украіна прадоўжыць закупкі газу на еўрапейскім рынку, нягледзячы на зніжэнне кошту расейскага паліва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках