2 траўня 2024, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран чакае паставак С-300 у 2015 годзе

1
Іран чакае паставак С-300 у 2015 годзе

Іран разлічвае, што зенітна-ракетныя комплексы С-300 будуць пастаўленыя Расеяй ужо ў гэтым годзе.

Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі краіны Алі Шамхані. Ён назваў пытанне паставак "нязначнай тэмай" у двухбаковых кантактах Ірана і Расеі, паведамляе BBC.

"Існуюць велізарныя стратэгічныя магчымасці ў стасунках паміж Расеяй і Іранам. Ліквідаванне гэтай перашкоды як раз будзе спрыяць яшчэ большаму развіццю нашых стасункаў", - растлумачыў ён.

Раней сакратар Савета Бяспекі Расеі Мікалай Патрушаў заявіў, што для паставак комплексаў С-300 Ірану спатрэбіцца час. "Я думаю, мінімум паўгода на тое, каб скончыць працу", - сказаў ён.

У панядзелак прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які дазваляе перадаць Ірану сістэмы С-300. Занепакоенасць з гэтай нагоды ўжо выказаў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках