17 траўня 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін дазволіў пастаўкі С-300 у Іран

7
Пуцін дазволіў пастаўкі С-300 у Іран

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зняў забарону на пастаўку зенітных ракетных сістэм С-300 у Іран.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прэс-службу Крамля.

«Указ здымае забарону на транзітнае перасоўванне праз тэрыторыю Расейскай Федэрацыі (у тым ліку паветраным транспартам), вываз з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі ў Ісламскую Рэспубліку Іран, а таксама перадачу Ісламскай Рэспубліцы Іран па-за межамі Расейскай Федэрацыі з выкарыстаннем марскіх і паветраных суднаў пад Дзяржаўным сцягам Расейскай Федэрацыі зенітных ракетных сістэм С-300», - пазначае тлумачальная запіска да ўказа прэзідэнта.

Забарона на пастаўкі зенітных ракетных сістэм С-300 была прынятая ў верасні 2010 года прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым у рамках указа аб выкананні рэзалюцыі 1929 Рады бяспекі ААН аб абмежаванні паставак Ірану наступальных узбраенняў. Санкцыі ААН самі па сабе не прадугледжваюць абмежавання на пастаўкі зенітных сістэм (яны ўважаюцца за абарончыя), але Крэмль тады абраў узмацненне жорсткасці санкцыйнага рэжыму ў кантэксце палітыкі перазагрузкі стасункаў з ЗША.

Гэта прычынілася да таго, што гатовы кантракт на пастаўку Ірану пяці дывізіёнаў сістэм С-300 ПМУ-1 (арыштаваны ў 2007 годзе на суму амаль 800 мільёнаў даляраў) быў спынены на этапе адгрузкі гатовай прадукцыі. Тэгеран вельмі крытычна адрэагаваў на гэтую пастанову Масквы, падаўшы пазоў у Міжнародны трацейскі суд Жэневы. У пазове было заяўлена аб невыкананні Расеяй умоў кантракту, патрабаванні пазова складаюць чатыры мільярды даляраў.

Удакладненняў што да канкрэтнага тыпу сістэм С-300 (іх маецца тры сямействы з падтыпамі ўнутры кожнага) ва ўказе Мядзведзева пададзена не было. З пункту гледжання права выкарыстання, аднак, можна выснаваць аб тым, што гаворка ішла толькі пра тып С-300П, бо амаль адразу пасля адмовы ад паставак С-300 ПМУ-1 Расея прапанавала прадаць Ірану комплекс С-300ВМ «Антэй-2500».

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках