13 траўня 2024, панядзелак, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца патрабуе ад міліцыі растлумачыць канфіскацыю кампутара

7
Праваабаронца патрабуе ад міліцыі растлумачыць канфіскацыю кампутара

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка збіраецца звярнуцца ў міліцыю паводле факту правядзення ператрусу і канфіскацыі тэхнікі на ягоным працоўным месцы і дома.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў патлумачылі свае дзеянні тым, што з IP-адрасм офіса і са ўзламанай электроннай пошты праваабаронцы быў разасланы ролік парнаграфічнага зместу, паведамляе «Радыё Рацыя».

Леанід Судаленка кажа, што абвінавачванняў яму пакуль што ніхто не выстаўляў:

«Я прыляцеў са Стакгольма, прайшоў пашпартны кантроль, прыехаў у Гомель, адсвяткаваў Вялікдзень. Сёння я на працы. Мне ніхто не тэлефануе, мяне ніхто нікуды не выклікае. Позваў ніякіх я не атрымліваў. Як быццам я іх, і не цікаўлю. Але кампутары канфіскавалі і з дому, і з офіса».

На месцы жыхарства міліцыянты канфіскавалі сістэмны блок і ноўтбук. У грамадска-палітычным цэнтры на вуліцы Палеская, дзе працуе Леанід Судаленка, забралі 4 сістэмныя блокі ад кампутара і мадэм.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках