15 траўня 2024, Серада, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія навукоўцы распрацавалі прыладу для перадачы эмоцый

4
Брытанскія навукоўцы распрацавалі прыладу для перадачы эмоцый

Чалавечыя эмоцыі можна перадаваць па паветры, без якога-небудзь фізічнага кантакту.

Да такой высновы прыйшла група навукоўцаў з Сасекскага ўніверсітэта (Вялікая Брытанія), піша ABC (пераклад - Инопресса.ру).

Са слоў кіраўніцы даследавання Марыяны Обрыст, праз некалькі гадоў з'явіцца новае пакаленне прылад, якія змогуць стымуляваць розныя ўчасткі скуры рукі, каб перадаваць пачуцці: радасць, сум, хваляванне, страх.

"Так, калі накіраваць нядоўгія моцныя парывы ветру на зоны вакол вялікага і ўказальнага пальцаў, а таксама сярэдзіну далоні, гэта можа выклікаць узбуджэнне. Каб стварыць сумны настрой, трэба ўмерана стымуляваць тыльны бок далоні і зону вакол мезенца", - гаворыцца ў артыкуле. Паводле звестак газеты, адкрыццё нядаўна было прадэманстраванае на навуковым кангрэсе ў Карэі.

Обрыст тлумачыць: "Уявіце, што муж і жонка пасварыліся перад тым, як пайсці на працу. Знаходзячыся на нарадзе, жанчына прымае "паведамленне" на спецыяльны бранзалет - адчуванне, якое рухаецца па яе руцэ і спыняецца ў сярэдзіне далоні. Гэта адчуванне супакойвае, дэманструе, што муж больш не злуецца на яе. Гэта адчуванні, якія нам удалося выклікаць пры эксперыменце з дапамогай сістэмы Ультрахептык". Такую тэхніку можна выкарыстоўваць у адносінах бацькі з дзіцем, або для ўзбагачэння аўдыёвізуальнай камунікацыі на адлегласці.

Удзельнікаў эксперыменту папрасілі, стымулюючы бруёй паветра розныя ўчасткі рукі, апісаць, якія пачуцці выклікаюць у іх пяць малюнкаў: ідылічны пейзаж, сплаў па бурнай рацэ, могілкі, аўтамабіль, ахоплены полымем, насценны гадзіннік. Удзельнікі маглі змяняць кірунак, месца, частату, інтэнсіўнасць і працягласць стымулявання.

Другая група адабрала самыя дакладныя, на яе погляд, з гэтых "партрэтаў" эмоцый: па два на кожную карцінку.

"Трэцяя група адчула на сабе ўсе 10 сімуляцый, па чарзе разглядаючы малюнкі, і ацаніла, наколькі дакладна гэтыя сімуляцыі апісваюць эмоцыі. Выявілася, што трэцяя група выразна ўспрыняла стымулы, выбраныя першай групай. Значыць, эмацыянальны змест малюнкаў можна выразна перадаць ад адной групы людзей да іншай, хоць гэтыя людзі раней не кантактавалі", - гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках