12 траўня 2024, Нядзеля, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк падоўжыў прыпыненне ліцэнзіі іранскага «ТК Банка»

Нацбанк падоўжыў прыпыненне ліцэнзіі іранскага «ТК Банка»

Нацбанк Беларусі падоўжыў яшчэ на год забарону на асобныя банкаўскія аперацыі для закрытага акцыянернага таварыства «Банк гандлёвы капітал».

Пра гэта charter97.org паведамілі ва ўправе інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Рашэнне аб падаўжэнні прынятай раней пастановы аб прыпыненні дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на вядзенне банкаўскай дзейнасці ў частцы правядзення асобных банкаўскіх аперацый праўленне Нацбанку прыняло сёння. «Пастанова прынятая з улікам вынікаў праверкі ЗАТ «ТК Банк» у сувязі з невыкананнем ім асобных патрабаванняў банкаўскага заканадаўства», - растлумачылі ва ўправе рэгулятара.

ЗАТ «ТК Банк» забаронена прыцягваць грашовыя сродкі фізічных і юрыдычных асоб у ашчаджэнні (дэпазіты); выдаваць банкаўскія гарантыі; весці давернае кіраванне грашовымі сродкамі. Таксама гэта тычыцца выпуску ў абарачэнне банкаўскіх пластыкавых картак; выдачы каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў у ашчаджэнні (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі; фінансаванні пад уступку грашовага патрабавання (факторынг). Акрамя таго, для банка ўведзеныя абмежаванні на адкрыццё банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб; вядзенне разліковага і касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў, у замежнай валюце.

ЗАТ «Банк гандлёвы капітал» (ТК Банк) створаны ў кастрычніку 2008 года. Асноўным акцыянерам ЗАТ «ТК Банк» з'яўляецца адзін з найбуйнейшых іранскіх банкаў Bank Tejarat з доляй 99,89%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках