11 траўня 2024, Субота, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Непала эвакуявалі беларусаў

5
З Непала эвакуявалі беларусаў

З зоны бедства ў Непале ў Маскву эвакуявалі 128 чалавек, у тым ліку беларусаў.

Два спецрэйсы МНС Расеі даставілі сёння ў Маскву з зоны бедства ў Непале 128 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей, паведамілі БелТА ў прэс-службе МНС.

Сярод вывезеных з зоны, пацярпелай ад землятрусу, - грамадзяне Расеі, Казахстана, Беларусі, Украіны, Таджыкістана ды іншых краін. Яны дастаўленыя ў маскоўскі аэрапорт Дамадзедава.

У прэс-службе пасольства Беларусі ў Расеі паведамілі, што МНС загадзя праінфармавала дыппрадстаўніцтва аб тым, што сярод вывезеных з зоны бедства знаходзяцца грамадзяне Беларусі. У сувязі з гэтым супрацоўнікі амбасады выехалі ў аэрапорт Дамадзедава, каб сустрэць суайчыннікаў і надаць ім патрэбную дапамогу. Паводле папярэдняй інфармацыі, з Катманду прыбылі два беларускія грамадзяніны.

Землятрус адбыўся ў Непале 25 красавіка. Паводле апошніх звестак, яго ахвярамі сталі больш за 5 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках