10 траўня 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтагаз» пералічыў $30 мільёнаў «Газпрому»

«Нафтагаз» пералічыў $30 мільёнаў «Газпрому»

«Нафтагаз Украіны» пералічыў $30 млн «Газпрому» за далейшыя пастаўкі газу.

Аб гэтым перадае Reuters са спасылкай на прэс-службу ўкраінскай кампаніі.

Украінскі бок удакладніў, што грошы былі пералічаныя ў чацвер вечарам. Сродкі выдзеленыя ў адпаведнасці з дамоўленасцю аб далейшых пастаўках газу.

«Газпром» і «Нафтагаз» 1 красавіка падпісалі новае пагадненне аб куплі расейскага газу ў 2-м квартале гэтага года па цане $248 за тысячу кубаметраў. Астатнія ўмовы цалкам адпавядаюць раней укладзенаму «зімоваму пакету» дамоўленасцей.

Перад укладаннем угоды міністр энэргетыкі Расеі сцвярджаў, што папярэдні кошт на газ для Украіны без уліку зніжкі складзе $348 за тысячу кубаметраў, піша РБК.

У канцы сакавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падтрымаў падаўжэнне льготнага кошту газу для Украіны ў 2-м квартале гэтага года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках