1 траўня 2024, Серада, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі завод электравымяральных прыбораў перайшоў на трохдзёнку

10
Віцебскі завод электравымяральных прыбораў перайшоў на трохдзёнку

Праз складаную фінансавую сітуацыю прадпрыемства перайшло на скарочаны працоўны тыдзень.

Пра гэта charter97.org паведамілі работнікі аднаго з цэхаў завода.

«Віцебскі завод электравымяральных прыбораў перайшоў на трохдзёнку, і нідзе няма гэтай інфармацыі. Заробкі 1 200 000 рублёў. Дырэктар пенсіянер пайшоў, і паставілі яго сына. На прадпрыемстве дзеецца нейкі жах, падключыцеся да сітуацыі. Просім ўсім цэхам», - адзначылі рабочыя.

На заводзе адмовіліся каментаваць сітуацыю. Па нумары в.а. дырэктара Яўгена Лядвіна, які пазначаны на сайце, заявілі:

«Я не буду размаўляць з вамі пра гэтае пытанне праз тэлефон».

ААТ «Віцебскі завод электравымяральных прыбораў» - вядучае беларускае прадпрыемства ў галіне распрацоўкі і вытворчасці складаных электравымяральных прыбораў. На заводзе вырабляецца прадукцыя, прызначаная для звычайных і асаблівых умоў эксплуатацыі на цепла- і гідраэлектрастанцыях, на транспарце і ў авіяцыі, на прамысловых прадпрыемствах і ў жылых дамах.

Нагадаем, апошнім часам многія прадпрыемствы пераводзяцца на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт. Так, толькі за пачатак сакавіка ў рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў» , Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» і іншыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках