13 траўня 2024, панядзелак, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламісты знішчаюць помнікі UNESCO ў Іраку

1
Ісламісты знішчаюць помнікі UNESCO ў Іраку

Ваеўнікі «Ісламскай дзяржавы» апублікавалі відэаролік, на якім выяўленае разбурэнне помнікаў старажытнага горада Хатра ў Іраку.

На відэазапісе відаць, што джыхадысты молатамі разбіваюць скульптуры старажытнага места і выкарыстоўваюць штурмавыя карабіны для разбурэння каменнага мура, перадае BBC.

Калі было знята відэа, не вядома. Аднак улады Ірака паведамілі, што ў сакавіку ў іх ужо былі сведчанні таго, што помнікі старажытнага горада разбураныя ваеўнікамі «Ісламскай дзяржавы».

Хатра, якая вядомая спалучэннем эліністычнай і старажытнарымскай архітэктуры з арабскім дэкорам, была ўключаная ў спіс Сусветнай спадчыны UNESCO ў 1985 годзе.

Як мяркуецца, места Хатра было заснаванае ў III стагоддзі да н. э. Яно знаходзілася на тэрыторыі дзяржавы Сэлеўкідаў, утворанай пасля раскідання імпэрыі Аляксандра Македонскага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках