4 траўня 2024, Субота, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ісламская дзяржава» страціла кантроль над радовішчамі нафты

2
«Ісламская дзяржава» страціла кантроль над радовішчамі нафты

Прычынай страты радовішчаў стаў наступ курдскіх паўстанцаў на поўначы Ірака.

Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" страціла кантроль практычна над усімі радовішчамі нафты на тэрыторыі Ірака пасля шэрагу нядаўніх вайсковых няўдач, паведамляе ў Sueddeutsche Zeitung Георг Маскала са спасылкай на спецыяльны даклад BND (Федэральнай разведвальнай службы ФРГ) для федэральнага ўрада (пераклад - InoPressa.ru). Як гаворыцца ў дакладзе, ІДІЛ не толькі не мае магчымасці прадаваць нафту - арганізацыя мае сур'ёзныя цяжкасці з забеспячэннем уласных падраздзяленняў.

Прычынай страты радовішчаў стаў наступ курдскіх паўстанцаў на поўначы Ірака і ірацкага войска ў раёне Тыкрыта: у выніку ІДІЛ страціла тры буйныя нафтавыя радовішчы, прычым два з іх - Хімрын і Аджын - былі перад сыходам падпаленыя тэрарыстамі, што пацвярджаюць здымкі са спадарожнікаў. На думку экспэртаў BND, гэта сведчыць аб тым, што "Ісламская дзяржава" не спадзяецца на хуткае вяртанне страчаных тэрыторый.

Паводле ацэнкі спецыялістаў з BND, пад кантролем ІДІЛ засталося толькі адно ірацкае радовішча - Каяра, недалёка ад горада Масул. Яно, як гаворыцца ў артыкуле, дае толькі 2 тысячы барэляў нафты за дзень, што складае толькі 5% ад сумарнай здабычы ІДІЛ у мінулым. Такое скарачэнне не могуць кампенсаваць нават радовішчы на тэрыторыі Сірыі.

Пераважна ІДІЛ здабывае нафту, выкарыстоўваючы старое абсталяванне, якое дрэнна абслугоўваецца ў сувязі з грамадзянскай вайной, з максімальнай прадукцыйнасцю 15 тысяч барэляў за дзень. Да таго ж арганізацыя адчувае вострую нястачу спецыялістаў, якія б маглі працаваць на радовішчах. У выніку, як мяркуюць у BND, "Ісламская дзяржава" больш не ў стане праводзіць "які-небудзь значны экспарт нафты" і "найважнейшая крыніца даходу" групоўкі была падарваная, піша карэспандэнт.

Страта нафтавых радовішчаў можа сур'ёзна пагоршыць становішча "Ісламскай дзяржавы" ў Іраку, гаворыцца ў артыкуле. Паводле апошняй інфармацыі, ІДІЛ ужо даводзіцца сутыкацца з шмат якімі перабоямі ў забеспячэнні вадой, прадуктамі і электрычнасцю. Да таго ж на тэрыторыях, падкантрольных ІДІЛ, былі падвышаныя падаткі, а маральны дух байцоў падае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках