28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтагаз» падаў пазоў на «Газпром» у Стакгольмскі суд

«Нафтагаз» падаў пазоў на «Газпром» у Стакгольмскі суд

НАК «Нафтагаз Украіны» падаў пазоў у Стакгольмскі арбітраж аб кампенсацыі шкоды, прычыненай «Газпромам».

Аб гэтым паведамляецца на старонцы прэм'ера-міністра Украіны Арсенія Яцанюка ў Facebook.

«На працягу паўгода пасля першага звароту ў арбітраж аб транзітным кантракце вядучыя міжнародныя экспэрты і юрысты ажыццявілі значны аб'ём работы, каб дакладна давесці, што транзітны кантракт з'яўляецца несправядлівым у дачыненні да Украіны, і больш за 10 млрд даляраў павінны быць выплачаныя Нафтагазу з боку Газпрома ў якасці кампенсацыі страт», - адзначыў Яцанюк.

Агульная сума пазоваў да «Газпрому» паводле кантракту аб закупцы газу і кантракту на транзіт ужо перасягнула 16 млрд даляраў.

Нагадаем, што 29 студзеня 2015 года Арбітражны інстытут Гандлёвай палаты Стакгольма сфармаваў склад арбітраў для разгляду справы «Газпрома» з «Нафтагазам Украіны».

«Газпром» 16 чэрвеня 2014 года звярнуўся ў стакгольмскі арбітраж з пазовам аб спагнанні з НАК «Нафтагаз Украіны» неаплачанай запазычанасці за прыродны газ і адсоткаў названай запазычанасці на агульную суму больш за 4,5 млрд даляраў. У той жа дзень НАК падаў пазоў аб рэтраактыўнасці змены кошту газу, кампенсацыі ўсіх пераплат, ажыццёўленых ім з 20 ліпеня 2011 года на суму не меншую за 6 млрд даляраў і скасаванні пункта кантракту, які забараняе рэалізацыю газу, што пастаўляецца паводле яго за межамі Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках