27 красавiка 2024, Субота, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтагаз» пералічыў «Газпрому» яшчэ $40 мільёнаў папярэдняй аплаты

«Нафтагаз» пералічыў «Газпрому» яшчэ $40 мільёнаў папярэдняй аплаты
ФОТА: Корреспондент.net

Такім чынам сума папярэдняй аплаты складае ўжо 110 мільёнаў даляраў.

«Нафтагаз Украіны» пералічыў «Газпрому» яшчэ $40 мільёнаў у кошт папярэдняй аплаты за пастаўкі газу, паведамілі «Інтэрфакс-Украіне» ў прэс-службе кампаніі.

«Заплацілі ўчора $40 млн «Газпрому», - адзначылі ў дзяржхолдынгу.

Як паведамлялася, сума папярэдняй аплаты «Нафтагаза» за пастаўкі расейскага газу на красавік без уліку гэтага плацяжу склала $70 млн.

19 красавіка «Нафтагаз» пералічыў «Газпрому» 20 мільёнаў даляраў у кошт предоплаты за поставки газа.

Нагадаем, 1 красавіка «Нафтагаз Украіны» і «Газпром» падпісалі дадатковае пагадненне да кантракту на пастаўку газу, якое прадугледжвае падаўжэнне дзеяння ключавых элементаў Брусэльскіх дамоўленасцей да канца чэрвеня 2015 года. Прынамсі, гэтым тэхнічным дадаткам падаўжаецца дзеянне палажэнняў, якія тычацца механізму фармавання кошту, рэжыму аплаты і адбору газу. Цана для «Нафтагаза» на другі квартал складзе 247,18 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках