2 траўня 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь дапамагае Расеі вывозіць вугаль з акупаванага Данбаса

29
Беларусь дапамагае Расеі вывозіць вугаль з акупаванага Данбаса

Назіральнікі АБСЕ зафіксавалі дзесяткі беларускіх грузавікоў з вуглём на мяжы Украіны і Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў тыднёвай справаздачы за перыяд з 13 да 19 траўня 2015 года, апублікаванай учора, паведамляе УНИАН.

Паводле звестак назіральнай місіі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ), якая знаходзіцца на расейскіх памежных пунктах пропуску «Гукава» і «Данецк» у Растоўскай вобласці, прадаўжаецца вываз вугалю з Данбаса ў Расею. За апошні тыдзень зафіксавана павелічэнне колькасці грузавікоў, якія перасякаюць мяжу ў абодвух напрамках.

«Назіральная місія прадаўжае сачыць за самазваламі, якія перавозяць вугаль з Луганскай вобласці ў Расейскую Федэрацыю праз памежны пункт пропуску «Гукава», - сказана ў справаздачы.

Назіральнікі адзначаюць інтэнсіўны рух таварных грузавікоў, якія перасякаюць мяжу на памежным пункце «Данецк» у абодвух напрамках.

«У той час, калі большасць грузавікоў зарэгістраваныя ў Луганскай вобласці, у справаздачны перыяд назіральная місія фіксуе грузавікі, якія зарэгістраваныя ў Беларусі і якія таксама перасякалі мяжу», - адзначаецца ў справаздачы.

Паводле звестак місіі, колькасць грузавікоў з Беларусі павялічылася ў параўнанні з папярэднім тыднем. Між іншым, усяго 26 такіх грузавікоў было заўважана на памежным пункце «Данецк».

Асобна адзначана, што місія назірала за бензавозамі, якія таксама перасякалі мяжу на абодвух пунктах пропуску. Гэтыя грузавікі ў асноўным мелі на цыстэрнах надпісы на рускай мове «Прапан» і «Вогненебяспечна».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках